Футболисты-любители из Добрушского района вышли в финал областного турнира по мини-футболу «Этап развития»

Источник - Добрушский край

Футбалісты-аматары з Добрушскага раёна выйшлі ў фінал абласнога турніру па міні-футболе «Этап развіцця». Ён праходзіць пад эгідай Гомельскага аб'яднання аматараў футбола

Аб няпростым шляху да галоўнага матча спаборніцтваў расказаў трэнер Сяргей Калжанаў. Па словах футбаліста, у гэтым турніры «Спарта» удзельнічае ўпершыню і адразу – з добрым вынікам.

– Тым не менш, ні адна з сустрэч не была простай, – удакладняе спартсмен. – У апошнім матчы з камандай «Аміка» мы выкладваліся на ўсю моц, каб атрымаць жаданую перамогу. Сітуацыя на полі спачатку спрыяла супернікам. Таму ў сярэдзіне гульні мы ўзялі тайм-аут і яшчэ раз, на месцы, скарэкціравалі сваю тактыку, настроіліся на выдатны вынік. Псіхалагічная перазагрузка дапамагла. Спачатку мы выраўнялі рахунак. А за пяць хвілін да заканчэння матча я забіў вырашальны гол. Вынік – 6:5 на карысць дабрушан.

Да фінальнага супрацьстаяння з гомельскай дружынай «Футбольная школа Юніёр» засталося менш за тыдзень. Ужо ў нядзелю дабрушане могуць забраць першы для сябе трафей «Этапу развіцця». Як ідзе падрыхтоўка ігракоў? 

– На апошняй сустрэчы некалькі ўдзельнікаў каманды атрымалі траўмы, і ўвогуле складаны матч выдаўся. Адразу адпачнем, а потым – у залу, на трэніроўку, – кажа Сяргей Калжанаў. – У нашай камандзе гуляюць топавыя футбалісты турніру: Аляксей Караленка, Дзмітрый Уласенка. Таму ў нядзелю чакайце  добры футбол.

Отправить комментарий

0 Комментарии